Форма

Далучыцца да Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой

Каб стаць сябрам АВВА, трэба:

Падаць заяўку

Запоўніць анкету

Алгарытм акрэдытацыі кандыдатаў у сябры Асацыяцыі (Кандыдатаў):

Этап 1. Дэкларацыя Кандыдата

1.1. Кандыдат падае заяўку на далучэнне да Асацыяцыи;

1.2. Запаўняе анкету з базавымі пытаннямі, патрэбнымі для старта акрэдытацыі.

1.3. З прадстаўніком Кандыдата праводзіцца азнаямленчая афлайн ці анлайн сустрэча для удакладнення матывацыі Кандыдата, яго патрэбнасцяў і спадзяванняў ад сяброўства ў Асацыяцыі, спецыфікі бізнесу, ідэнтыфікацыі.

Этап 2. Праверка інфармацыі пра Кандыдата

2.1. Супрацоўнікам ABBA на прадмет дакладнасці і адпаведнасці патрабаванням Кодэкса ў сукупнасці правяраюцца дадзеныя, указаныя Кандыдатам у анкеце і звесткі, расказаныя прадстаўніком Кандыдата на сустрэчы.

2.2. Збіраюцца і ацэньваюцца дадзенныя пра кампанію (Кандыдата), заснавальнікаў, бенефіцыяраў і афіляваных асоб

  • з афіцыйных гандлёвых рэестраў,
  • з спецыялізаваных кансалідаваных баз дадзеных,
  • з публічных профіляў і сайцаў кампаніі,
  • з СМІ,
  • з выпісаў баз дадзеных, атрыманных ад партнёраў Асацыяцыі.

2.3. Па згодзе з кандыдатам, могуць быць запрошаны звесткі ў сяброў Асацыяцыі ці кампаній з галіны бізнесу Кандыдата.

Усе звесткі аналізуюцца ў сукупнасці. Калі ўзнікаюць супярэчнасці, то запытваюцца дадатковыя дакументы.

Этап 3. Прыняцце рашэння па выніках акрэдытацыі

3.1. Па выніках падаецца заключэнне праўленню Асацыяцыі (абіранаму калегіяльнаму органу Асацыяцыі), для вынясення пастановы аб прыняцце Кандыдата ці адмове ў прыняцці ў сябры Асацыяцыі. Прадугледжана таксама працэдура абскарджання пастановы праўлення праз Назіральную раду Асацыяцыі.

3.2. Супрацоўнік ABBA вяртаецца з рашэннем да Кандыдата.

Этап 4. Маніторынг (у працэссе сяброўства ў ABBA)

Для таго, каб выключыць злоўжыванне даверам, звесткі аб сябрах ABBA правяраюцца cупрацоўнікам ABBA ў мяжах перыядычнага маніторынгу, а таксама пасля атрыманні інфармацыі пра змены базавых дадзенных (напрыклад, у выпадку змены складу ўдзельнікаў кампаніі, рэарганізацыі кампаніі) або інфармацыі аб парушэнне сябрам заяўленых каштоўнасцяў. Прадугледжаны механізм і падставы для выключэння кампаніі са складу сяброў Асацыяцыі.

Падрабязней пра акрэдытацыю ў артыкуле.

Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з наступнай інфармацыяй:

Сябры АВВА могуць атрымаць дапамогу па накірунках: Лобі, Экспертнасць, Фінансы, Нетворкінг, Інтэграцыя. Падрабязней па спасылцы.

1 удзельнік кампаніі / ІП – беларус –  85 еўра

2 удзельнікі кампаніі – беларусы – 125 еўра

3 удзельнікі кампаніі – беларусы – 165 еўра

4 удзельнікі кампаніі – беларусы – 215 еўра

Больш за 5 удзельнікаў кампаніі -беларусаў – 255 еўра

Аплачваецца пасля правядзення акрэдытацыі

Памер сяброўскага гадавога унёску залежыць ад арганізацыйнай формы і колькасці супрацоўнікаў кампаніі:

Індывідуальны прадпрымальнік – 99 еўра ў год

Кампанія з 1 – 9 супрацоўнікамі – 169 еўра ў год

Кампанія з 10-49 супрацоўнікамі –  349 еўра ў год

Кампанія з 50-99 супрацоўнікамі – 679 еўра ў год

Кампаніі з больш чым 100 супрацоўнікамі – 999 еўра ў год

Засталіся пытанні – звярніціся да нас: