АСАЦЫЯЦЫЯ
БЕЛАРУСКАГА БІЗНЕСУ
ЗА МЯЖОЙ

НАШАя МІСІЯ

Ганарымся быць беларускім бізнесам!

Беларусы маюць вялікі прадпрымальніцкі патэнцыял. Але беларускі бізнес праз рэжым і звязаныя з ім санкцыі мае кепскую рэпутацыю.

Таму неабходна ствараць пазітыўны імідж і прасоўваць інтарэсы законнага, легальнага і этычнага бізнесу, які вядзецца беларускімі прадпрымальнікамі дзеля дабрабыту беларусаў і эканамічнага развіцця Новай Беларусі як незалежнай дэмакратычнай краіны.

Асацыяцыя падтрымлівае і прасоўвае бізнес, які вядзецца сумленнымі беларусамі, з сумленнымі беларускімі партнёрамі або які выкарыстоўвае сумленную беларускую прадукцыю.​

Нашыя каштоўнасці

Лобі

Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.

Дзейнасць Асацыяцыі непасрэдна падтрымліваюць Нацыянальны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская, Еўракамісія, улады і пазаўрадавыя арганізацыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нямеччыны і ЗША.

Экспертнасць

Аказанне экспертных кансультацый, забеспячэнне прававой падтрымкі ў асаблівасцях вядзення бізнесу, семінары, вэбінары, адукацыйныя праграмы.

Фінансы

Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй (інвестыцыі, гранты, пазыкі, аблягчэнне крэдытавання шляхам стварэння механізма гарантыйнага фонду, прэміі ў конкурсах бізнес-праектаў ды іншае).

Нэтворкінг

Магчымасць набыцця міжнародных кантактаў, пошуку партнёраў, ментараў, суінвестараў, бізнес-праектаў і фінансавання, абмен досведам у бізнес-кам'юніці, сярод прадстаўнікоў бізнесу, якія маюць агульныя каштоўнасці і прайшлі акрэдытацыю ў АВВА.

Інтэграцыя

Стварэнне/выбар бізнес-сэрвісаў або партнёраў, узычэнне доступу сябрам АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія спрыяюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.

Нашыя падзеі

мы ў смі

Радыё Свабода
Белсат
Белсат
Зеркало

«У Польшчы толькі два банкі адносна лёгка адкрываюць рахункі для беларусаў». З чым дэмсілы вярнуліся з эканамічнага форуму ў Давосе

Свабода Premium
Gazeta Prawna
Польскі Дом у Давосе
Белсат
Банк ідэй
Еўрарадыё

Далучайцеся да беларускай бізнес-супольнасці за мяжой, каб мець доступ да нашых праграм і падзей

Каманда ABBA​

Яўген Буры

Прэзідэнт ABBA

Марына Гірын

Віцэ-прэзідэнтка АВВА

Алесь Аляхновіч

Віцэ-прэзідэнт ABBA, прадстаўнік Асацыяцыі ў ЗША

Серж Наўродскі

Віцэ-прэзідэнт ABBA, прадстаўнік Асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі

Аляксандра Беланогава

Праектная менеджарка

Караліна Саўка

Фінансавы кантралёр

Яўген

KYC-спецыяліст

Нашыя дарадцы

Яраслаў Кот

Заснавальнік BelGameDev, былы рэгіянальны каардынатар па Усходняй Еўропе і Азіі Міжнароднай асацыяцыі распрацоўшчыкаў гульняў

Ганна Маціеўская

Бізнес-юрыстка ў WKB Wierciński, Kwieciński, Baehr sp.j.

Ірына Сазановіч

Сябра эканамічнай каманды Святланы Ціханоўскай

Вераніка Ліндарэнка

Сузаснавальніца супольнасці U-Hub (беларускія стартапы, якія пераехалі ў Польшчу), дырэктарка па маркетынгу ў стартапе Pibox.

Павел Лібер

Сузаснавальнік платформы “Голас”

Катажына Кацпэрчык

Дырэктарка Цэнтра міжнароднай супрацы Варшаўскай школы эканомікі, былая намесніца міністра замежных спраў Польшчы

Мікалай Мурзянкоў

Генеральны дырэктар Ezrapplication Inc.

НАШЫя СЯБРЫ І ПАРТНЁРЫ

НАШЫя КАНТАКТЫ