КОНКУРС БЕЛАРУСКІХ БІЗНЕСАЎ ЗА МЯЖОЙ

24 лістапада ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння ІІ прэміі Free Belarus Business Award. Ужо другі раз запар у самым сэрцы польскай сталіцы збіраюцца прадстаўнікі сумленнага беларускага бізнесу за мяжой, каб змагацца за званне лепшага. Пяць пераможцаў у розных намінацыях атрымалі грашовыя сертыфікаты на агульную суму 25 000 еўра.

Падчас распрацоўкі структуры конкурсу арганізатары  намагаліся стварыць намінацыі так, каб агарнуць максімальную колькасць удзельнікаў – прадстаўнікоў беларускага бізнесу. Некамерцыйная арганізацыя, сацыяльнае прадпрыемства, інавацыйны бізнес, брэнд і найлепшы бізнес года – усе гэтыя намінацыі дазваляюць уявіць, наколькі разнастайным і маштабным становіцца беларускі бізнес замежжа. Нашы прадпрымальнікі поступова выходзяць на новыя прыступкі развіцця, ствараюць праекты еўрапейскага ўзроўню, арыентуючыся ў сваім развіцці на сусветныя трэнды.

Але неабходна сказаць і пра тое, што на шляху станаўлення неабходная падтрымка і матывацыя. І ў сувязі з гэтым удзельнікі і пераможцы конкурсу адзначаюць, што увесь час атрымліваюць неабходную падтрымку з боку АВВА. Гэта і кансультацыйныя паслугі, і дапамога ў арганізацыі і рэгістрацыі бізнесу, і удзел у мерапрыемствах бізнес-суполкі.

Прэмія Belarus Business Award праводзіцца АВВА на сталай аснове. І таму ў любого прадстаўніка беларускага бізнесу за мяжой ёсць магчамасць гучна заявіць пра себе і атрымаць падтрымку.

Запрашаем ўсіх бізнесоўцаў і тых, хто только мяркуе ствараць свой бізнес, далучацца да Асацыяцыі і будаваць новую эканоміку Беларусі ўжо сёння!

НАМІНАЦЫЯ "НЕКАМЕРЦЫЙНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ГОДА" - Fundacja Klub Sportowy Pogoń Warszawa.

Мы запыталіся ў заснавальнікаў кампаніі Аляксандра Кушнера і Крысціны Станкевіч пра іх уражанні ад перамогі, планы на будучыню і канешне ж спыталі, ці плануюць яны вярнуцца ў Беларусь.

Віншуем вас з перамогай! Як даўно вы займаецеся гэтай справай?

Аляксандр: Увогуле гэтай справай мы займаемся, з улікам працы на Беларусі, чатырнаццаць гадоў.

Як даведаліся пра конкурс і як прымалі рашэнне аб удзеле?

Як толькі яшчэ мы рэгістраваліся як арганізацыя,мы звярнуліся ў АВВА па кансультацыю, увесь час была не толькі падтрымка Ассацыяцыі, але і кансультацыя па бягучых пытаннях. І на самы першы конрурс, які быў, мы падалі заяўку. Але праз тое, што не было намінацыі для грамадскіх аб’яднанняў, то такі ўдзел быў павярхоўны. Бо гэта быў першы раз, ніхто не ведаў, як гэта будзе выглядаць. На другі раз зрабілі ўжо намінацыю. Нам прапанавалі, мы выканалі ўсе патрабаванні, падалі заяўку і сёння даведаліся, што перамаглі! І мы вельмі радыя гэтаму!

Якія перспектывы ўзнікаюць у вас пасля перамогі ў конкурсе?

Для нас гэта адзнака ў першую чаргу. Для нас гэта важна з пункту гледжання псіхалагічнага, безумоўна. Як прамоцыя гэта таксама для нас вельмі карысна, гэта статус, і мы разумеем узровень і будзем старацца развівацца. Перамога ў гэтым конкурсе – гэта дадатковы стымул, калі можна так сказаць.

Якія эмоцыі ў вас узніклі, калі толькі даведаліся, што перамаглі ў сваёй намінацыі?

Крысціна: Шок (смяецца)…Як толькі з’явіўся экран, то так узрушліва было бачыць назву фундацыі. І я думалала сабе: «Так, спакойна…» І калі агучвалі, я не чула ўжо нічога, што адбываеццы вакол. Вельмі хвалююча было.

Вялікі дякуй за справу, якую робіце. Аб чым вы марыце ў галіне развіцця свайго праекта?

Аляксандр: Шчыра? Мы хочам вярнуцца ў Беларусь і рабіць тое ж самае. Гэта тое, што мы хочам на сёняшні момант найболей, напэўна. Вядома, мы хочам развівацца тут, але я ўпэўнены: пераважная большасць людзей, якія зараз вымушаны весці свой бізнес паза межамі Беларусі, трымае ў галаве ўвесь час думку, што яны хацелі б вярнуцца і рабіць тое, што робяць тут, але для сваёй краіны. І кожны пра гэта думае.

Дома мы стараемся пра гэта не размаўляць уголас, таму што гэта вельмі дэпрэсуе проста. Але пры готам ты стараешся кожны раз шукаць пазітыўныя моманты. І кожны з нас разумее, што ці рана ці позна гэта здарыцца, і мы павінны быць да гэтага гатовыя. Як Яўген казаў, тое, што зараз абдываецца ў АВВА і бізнес-асяроддзі тут – гэта першая прыступка для аднаўлення бізнесу ў Беларусі. Бо фактычна гэтыя арганізацыі і гэтыя людзі будуць першымі, хто вернецца ў Беларусь і будзе там усё аднаўляць. І я ў гэтым больш чым упэўнены. А жадаючых будзе чарга. Мы ў гэтым упэўненыя, і ўсё будзе добра. Зараз такая сітуацыя, і мы вымушаныя быць тут, але, вядома, мы ўсе хочам дадому.

Крысціна: Я дадам. У гэтай сітуацыі шмат пазітыву. Таму што, займаючыся ў Беларусі футболам, мы працавалі з дзецьмі звыччайнымі. Польшча адкрыла для нас новыя перспектывы. Таму, знаходзячыся тут цяпер, не губляем час, збіраем досвед, каб з гэтым вярнуцца ў Беларусь і таксама заапекавацца тымі дзецьмі, якія на сёняшні момант нябачныя, а патрабуюць гэтай падтрымкі.

А што вас падтрымлівае ў цяжкія хвіліны і што натхняе?

Крысціна: Адзін аднаго?

Аляксандр: Адзін аднаго! Праўда! Бо без гэтай падтрымкі ўзаемнай было б цяжка. Мы – муж з жонкай. І калі мы пачыналі гэты бізнес на Беларусі, мы былі разам таксама, і гэта, фактычна, такая справа сямейная. Таму гэтая ўзаемадапамога, узаемаспрыянне, падтрымка – гэта вельмі важна, і гэта тая рэч, якая нам дапамагае ісці наперад.

Крысціна: Таксама тое, што мы робім, чакаюць. Дзеці чакаюць, іх бацькі чакаюць. І гэта таксама дае імпульс да таго, каб дзейнічаць і не спыняцца!