ДАСЛЕДАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА БІЗНЕСУ Ў ЕЎРАЗВЯЗЕ

СУТНАСЦЬ ДАСЛЕДАВАННЯ:

Доўгатэрміновае даследванне прадпрымальнікаў з Беларусі, што вядуць свой бізнес у краінах ЕЗ.

АВВА разам з даследчым цэнтрам CASE (Варшава) і Цэнтрам Новых Ідэй (Варшава) ацанілі, колькі беларускіх кампаній і ІП зараз працуе ў Еўрасаюзе, колькі працоўных месцаў стварылі, а таксама правялі апытанне беларускага бізнесу ў ЕС на прадмет бягучай ацэнкі стану бізнесу і асноўных праблемаў, асабліва фінансавых. Мы збіраем верагодныя і рэгулярныя дадзеныя аб стане і патрэбах беларускіх прадпрымяльнікаў у краінах ЕС. Гэтыя дадзеныя будуць выкарыстаныя пры разпрацоўцы рэкамендацыяў што да ўмоваў вядзення бізнесу для чыноўнікаў і інстытутаў з краінаў, якія прымаюць бізнес-мігрантаў з Беларусі.   

Вынікі даследавання за верасень-кастрычнік 2023 году агучыў віцэ-прэзідэнт АВВА Серж Наўродскі падчас прэс-канферэнцыі  17 лістапада 2023.

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ДАСЛЕДАВАННЯ. Колькасны аналіз.

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ДАСЛЕДАВАННЯ. Вынікі апытання беларускіх фірмаў (верасень-кастрычнік 2023).

Удзел у даследаванні добраахвотны, і галоўным чынам ён азначае ваш уклад у бачнасць беларускага бізнесу як сфармаванага інстытута для чыноўнікаў, якія прымаюць рашэнні ў краінах ЕЗ.

Даследаванне дазволіць падкрэсліць як дасягненні, так і складанасці беларускіх прадпрымальнікаў у эміграцыі, ацаніць ваш уклад у эканоміку ЕЗ. Са свайго боку, ініцыятары праекту зробяць усе залежныя ад іх крокі па адстойванні інтарэсаў беларускіх прадпрымальнікаў – на падставе сабраных у праекце звестак.

РЭЛІЗЫ Ў СМІ ПАСЛЯ ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫІ ДАСЛЕДАВАННЯ: