Беларускі бізнес-форум у Вільні
Belarus Business Harbour in Baltics

ФОТА

Прамова лідаркі дэмакратычных сіл Светланы Ціханоўскай

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць яднання сумленнага беларускага бізнесу за мяжой і заклікала ўрады краін працягваць падтрымліваць бізнесоўцаў, бо яны могуць стаць каштоўнымі партнёрамі і добрымі падаткаплатнікамі.

Таксама Святлана Ціханоўская адзначыла працу Асацыяцыі – АВВА стала калектыўным голасам сумленнага беларускага бізнесу і дае магчымасці і падтрымку тым бізнесоўцам, хто быў вымушаны з’ехаць. Таксама яна адзначыла спецыяльную сістэму акрэдытацыі, якая была распрацавана для праверкі беларускіх бізнесаў на адсутнасць сувязяў з рэжымам. 

Дзякуем Святлане Ціханоўскай за давер і падтрымку!

«Паважаныя госці,
Паважаныя дакладчыкі,

Я хацела б падзякаваць усім вам за тое, што вы прыехалі на 2-гі Беларускі бізнес-форум у Вільні. Я ўдзячная за тое, што сёння знаходжуся тут з вамі.

Я вітаю арганізатараў: Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) і тых, хто падтрымаў гэтае мерапрыемства: Літоўскую канфедэрацыю бізнесу, Еўрапейскую камісію і USAID.

Гэта ўжо чацвёрты форум, арганізаваны ABBA ў Вільні і Варшаве. Ён стаў добрай традыцыяй збірацца разам, абмяркоўваць і знаходзіць рашэнні праблемаў, з якімі сутыкаецца беларуская бізнес-супольнасць за мяжой. Існаванне такой асацыяцыі, якая стала калектыўным голасам сумленнага беларускага прыватнага бізнесу, з’яўляецца неверагодна важным. Я зычу вам далейшых поспехаў і спадзяюся, што вы папулярызуеце сваю місію. Я ганаруся беларускім бізнесам.

Дазвольце мне падзякаваць ураду Літвы, які тут прадстаўляе Караліс Жамайціс (намеснік міністра эканомікі і інавацый). Вы садзейнічалі прыёму многіх кампаній з Беларусі. Многія людзі знайшлі для сябе прытулак менавіта ў Літве.

Я радая бачыць тут прадстаўнікоў іншых дзяржаўных установаў Літвы, а таксама міжнародных зацікаўленых бакоў. Я заклікаю вас працягваць падтрымліваць сумленны беларускі бізнес за мяжой. Гэта выгадна ўсім бакам, акрамя рэжыму Лукашэнкі.

Найперш стварэнне спрыяльных умоваў для пераезду беларускага бізнесу не толькі ратуе жыцці людзей, але і супрацьдзейнічае рэпрэсіям у Беларусі. Чым больш рэжым будзе ціснуць на беларусаў і беларускі бізнес, тым больш іх будзе з’язджаць з краіны. А значыць, тым больш людзей перастануць плаціць падаткі і ствараць там працоўныя месцы.

Сёння ўзровень тэрору ў Беларусі становіцца толькі горшым. Штодзень у спісах затрыманых з’яўляецца каля 17 новых імёнаў. З-за рэпрэсій больш за дзвесце тысячаў беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну пасля жніўня 2020 года. Многія з іх былі вымушаныя або перанесці свой бізнес, або пачаць яго з нуля. Для большасці з іх ад’езд быў не выбарам, а хутчэй неабходнасцю, каб не патрапіць у турму.

Гэтыя людзі могуць стаць каштоўнымі партнёрамі і добрымі падаткаплатнікамі для дэмакратычных краінаў. Яны могуць прынесці не толькі фінансавыя дывідэнды, не толькі стварыць новыя працоўныя месцы, але і падзяліцца сваім досведам у межах бізнес-супольнасцяў.

Літва з’яўляецца другім па велічыні кірункам для перамяшчэння беларускага бізнесу з больш чым 660 кампаніямі з беларускімі ўладальнікамі, тысячамі супрацоўнікаў, якія плацяць падаткі, інвестуюць і ўвасабляюць свае каштоўныя ідэі ў жыццё. Тры беларускія кампаніі ўваходзяць у спіс топ-10 падаткаплатнікаў сярод IT-кампаніяў Літвы, дзве з іх – у топ-3.

Папярэдні Беларускі бізнес-форум у Вільні завяршыўся якраз перад пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. З таго часу шмат што змянілася. Дэмакратычная Беларусь стала менш значнай для свету, а беларусы сутыкаюцца з выпадкамі дыскрымінацыі ў шмат якіх краінах.

Тут я хацела б згадаць нядаўнюю дыскусію наконт новага заканадаўства, прынятага парламентам Літвы, якое крыху ўскладняе легалізацыю беларусаў у Літве. Я ўдзячная літоўскаму ўраду і парламенту за прыбіранне найбольш істотных абмежаванняў.

Беларусы паважаюць права на гарантаванне нацыянальнай бяспекі Літвы. Мы разумеем, што першапрычына праблемы крыецца ў агрэсіі двух дыктатарскіх рэжымаў, якія пагражаюць сваім суседзям. Гібрыдныя атакі, спробы абысці санкцыі з дапамогай некаторых грамадзянаў Беларусі, на жаль, маюць месца.

Таму я заклікаю вас спыніць любыя сувязі з бізнесам і людзьмі, блізкімі да Лукашэнкі, і наладзіць сувязі з сумленным бізнесам дэмакратычнай Беларусі. Але як гэта зрабіць?

Адзін са спосабаў – укараненне працэдураў праверкі. Напрыклад, ABBA запусціла механізм унутранай бяспекі – праверку бізнесу, каб пераканацца, што яе чальцы вядуць сумленны бізнес у ЕС, не маюць дачынення да ўхілення ад санкцыяў і рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна. Я думаю, што гэта менавіта той шлях, якім трэба ісці.

Таму замест таго, каб уводзіць забарону для ўсіх беларускіх грамадзянаў па прынцыпе нацыянальнасці, лепш стварыць механізм выдзялення візаў і віду на жыхарства для ўладальнікаў і супрацоўнікаў сумленнага бізнесу, які не нясе пагрозы нацыянальнай бяспецы Літвы.

Я ўпэўненая, што ABBA гатовая супрацоўнічаць з урадам Літвы і адпаведнымі ўстановамі для праверкі таго, што беларускі бізнес у Літве ніяк не звязаны з беларускім рэжымам, не падтрымлівае вайсковую агрэсію і падзяляе каштоўнасці свабоды і дэмакратыі. Я лічу, што гнуткі падыход дапаможа як захаваць інтарэсы сумленных беларускіх бізнесоўцаў і бізнесовак, так і гарантаваць бяспеку Літоўскай Рэспублікі.

Я заклікаю ўлады іншых краінаў прымаць у сябе беларускіх бізнесоўцаў. Я заклікаю міжнародныя кампаніі наймаць беларусаў у якасці супрацоўнікаў. Я заклікаю міжнародныя арганізацыі і палітычны ўплыў дапамагчы нам у вырашэнні ключавых праблемаў беларускага бізнесу.

Тры ключавыя праблемы сёння:
i) рост попыту на візы для пераезду працадаўцаў, супрацоўнікаў і сем’яў;
ii) неадпаведнасці пры вядзенні банкаўскіх рахункаў;
iii) дрэнны доступ да фінансавання і інвестыцыяў з-за адсутнасці крэдытнай гісторыі.

Прыбіранне гэтых праблемаў дазволіць нашым сумленным прадпрымальнікам застацца ў бізнесе і быць гатовымі працягнуць сваю працу ў новай дэмакратычнай Беларусі. Можна толькі ўявіць, чаго яны даб’юцца, калі ў Беларусі будуць створаныя спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу і знікне страх страціць усё.

Я мару, каб мы маглі выкарыстоўваць час і магчымасці, якія ў нас ёсць цяпер, за мяжой, для ўмацавання падмурка сацыяльна адказнага і арыентаванага на Беларусь бізнесу. Гэта будзе спрыяць будучаму дэмакратычнаму і эканамічнаму аднаўленню нашай краіны. Многія таленавітыя беларусы вернуцца дадому ў якасці кіраўнікоў прадпрыемстваў, прыватных інвестараў і бізнесоўцаў. У новай Беларусі кожны бізнес будзе лічыцца і карыстацца належнай павагай. І яны не толькі прынясуць краіне росквіт, але і абароняць нас ад дыктатуры.

Я ганаруся беларускім бізнесам. І я зраблю ўсё магчымае, каб вы ганарыліся ім ва ўсім свеце.

Я ўдзячная тым, хто ўжо дапамагае нам. Разам мы ствараем гісторыю Беларусі і Еўропы. І я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з усімі вамі ў новай Беларусі, якая, мы верым, будзе вельмі хутка.

Дзякуй!»

“Dear guests, dear speakers,

I would like to thank you all for coming to the 2nd Belarusian Business Forum in Vilnius. I am grateful to be here with you today. 

Congratulations to the organizers: Association of Belarusian Business Abroad and those who supported this event: Lithuanian Business Confederation, European Commission and USAID. 

It is already the fourth such forum organized by ABBA in Vilnius and Warsaw, and it has become a good tradition to gather together, discuss the challenges facing the Belarusian business community abroad and find the solutions. It is extremely important that there is such an association that has become a collective voice of honest Belarusian private business. I wish you further success and I hope you will popularize your mission: Proud to be Belarusian Business.

Let me thank the Lithuanian Government, represented here by Karolis Žemaitis (Vice-Minister of the Economy and Innovation). You contributed to hosting many companies from Belarus. Many people found safety in Lithuania.

I am glad to see here other representatives of the Lithuanian state institutions as well as other international stakeholders. I encourage you to continue supporting honest Belarusian businesses abroad. This is beneficial for all sides apart from the Lukashenka’s regime.

First of all, creating beneficial conditions for relocation of Belarusian business not only saves people’s lives but also counteract the repressions in Belarus. The more the regime puts pressure on Belarusians and Belarusian businesses, the more of them will leave the country. And hence, stop paying taxes, creating jobs and value added there.

Today, the level of terror in Belarus is getting only worse. Every day, around 17 new names appear in the detainee list. Due to repression, over two hundred thousands of Belarusians had to leave the country after August 2020. Many of them had to relocate their business or start it from scratch. For most of them it wasn’t their choice to leave, but rather a necessity to stay out of prison.

They can become valuable partners and good taxpayers for democratic countries. They can bring not only financial dividends, not only create new jobs, but also share expertise within the business communities.

Lithuania is the second largest destination for relocation of Belarusian business with more than 660 companies with Belarusian owners, with thousands of employees that pay taxes, invest, and bring their valuable ideas to life. Three Belarusian companies are on the list of top-10 taxpayers among IT companies in Lithuania, two of them are in the top-3. 

The previous Belarusian Business Forum in Vilnius finished just before the Russian invasion on Ukraine started. A lot has changed since then. Democratic Belarus became less important for the world while Belarusians happen to experience signs of discrimination in many countries. 

Here, I would like to mention the recent discussion over the new legislation adopted by the Parliament of Lithuania, which makes the legalization of Belarusians in Lithuania a bit more difficult. I am thankful to the Lithuanian government and parliament for eliminating the most harmful limitations. 

Belarusians respect the right to ensure the national security of Lithuania. We understand that the root cause of the problem lies in the aggression of two dictatorial regimes that threaten their neighbors. Hybrid attacks, attempts to circumvent sanctions with the assistance of some citizens of Belarus, unfortunately, occur. 

Therefore, I urge you to cut off any ties with businesses and people close to Lukashenka, and create ties with honest businesses of democratic Belarus. But how to do it? 

One of the ways is to implement the verification procedures. For example, ABBA runs an internal security mechanism – the verification of businesses, to make sure that their members make fair business in the EU, have no relationship to sanctions’ evasion and to the regimes of Lukashenka and Putin. I think this is the way to go.

Therefore, instead of imposing a ban on all Belarusian citizens based on the principle of nationality, it is better to create a mechanism of visa and residency allowance for the owners and employees of the fair businesses that have no threat to the national security of Lithuania.

I am sure ABBA is ready to cooperate with the Lithuanian government and relevant institutions to verify that Belarusian business in Lithuania is in no way connected with the Belarusian regime, does not support military aggression and shares the values of freedom and democracy. I believe a flexible approach will help both to preserve the interests of honest Belarusian businessmen and businesswomen and to guarantee the security of the Republic of Lithuania.

I call for authorities from other countries to host Belarusian businesspeople. I call for international companies to hire Belarusians as employees. I call for international organizations and political influencers to help us in solving key problems of Belarusian business. 

The three key problems today are i) growing demand for visas to relocate employers, employees and families; ii) discrepancies when running bank accounts; and iii) poor access to finance and investment due to lack of credit history. 

Eliminating those issues will allow our fair entrepreneurs to stay in business and be ready to continue their work in the new democratic Belarus. We can only imagine what they will achieve, once favorable conditions for doing business are created in Belarus and there is no more fear of losing everything.

I dream that we can use the time and opportunities we have now, abroad, to strengthen the foundation of socially responsible and Belarus-oriented Belarusian businesses. That will contribute to future democratic and economic reconstruction of our country. Many talented Belarusians will return home as business managers, private investors and businesspeople. In the new Belarus every single business will count and will be respected properly. And not only will they bring prosperity to the country, but will also protect us from dictatorship.

I am proud of Belarusian business. And I will do my best to make you feel proud to be Belarusian business all around the world. 

I am thankful to those who have already been helping us. Together, we are making the history of Belarus and Europe. And I look forward to seeing you all in a new Belarus, which we believe will be very soon. 

Thank you!”

Прамова прэзідэнта Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўгена Бурага на Belarus Business Harbour in Baltics

Прамова прэзідэнта Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўгена Бурага на Belarus Business Harbour in Baltics 26 красавіка 2023 Паважаныя госці, шаноўныя ўдзельнікі, ад імя Асацыяцыі

Чытаць далей »

Форум і АВВА ў медыя