Мэты ABBA

Аб'яднаць
Пасля падзеяў жніўня 2020 года беларуская дыяспара па ўсім свеце аб'ядналася. Наступны крок - аб'яднаць не толькі людзей, але і бізнесы.

Пазнаёміць
бізнесменаў адзін з адным, каб бізнесы размаўлялі, дзяліліся ведамі, дапамагалі адзін аднаму і працавалі над агульнымі праектамі.

Дапамагчы
з адаптацыяй да мясцовых умоў вядзення бізнесу (юрыдычныя, бухгалтарскія, кадравыя пытанні) і з доступам да крэдытавання.

Развіць
бізнес-навыкі прадпрымальнікаў, каб яны прынеслі ў дэмакратычную Беларусь сусветныя практыкі кіравання і вядзення бізнесу.
НАШАя МІСІЯ
Беларусы маюць вялікі прадпрымальніцкі патэнцыял. Але беларускі бізнес праз рэжым і звязаныя з ім санкцыі мае кепскую рэпутацыю.
Таму неабходна ствараць пазітыўны імідж і прасоўваць інтарэсы законнага, легальнага і этычнага бізнесу, які вядзецца беларускімі прадпрымальнікамі дзеля дабрабыту беларусаў і эканамічнага развіцця Новай Беларусі як незалежнай дэмакратычнай краіны.
Асацыяцыя падтрымлівае і прасоўвае бізнес, які вядзецца сумленнымі беларусамі, з сумленнымі беларускімі партнёрамі або які выкарыстоўвае сумленную беларускую прадукцыю.
Нашыя каштоўнасці

Лобі
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.
Дзейнасць Асацыяцыі непасрэдна падтрымліваюць Нацыянальны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская, Еўракамісія, улады і пазаўрадавыя арганізацыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нямеччыны і ЗША.

Экспертнасць
Аказанне экспертных кансультацый, забеспячэнне прававой падтрымкі ў асаблівасцях вядзення бізнесу, семінары, вэбінары, адукацыйныя праграмы.

Фінансы
Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй (інвестыцыі, гранты, пазыкі, аблягчэнне крэдытавання шляхам стварэння механізма гарантыйнага фонду, прэміі ў конкурсах бізнес-праектаў ды іншае).

Нэтворкінг
Магчымасць набыцця міжнародных кантактаў, пошуку партнёраў, ментараў, суінвестараў, бізнес-праектаў і фінансавання, абмен досведам у бізнес-кам'юніці, сярод прадстаўнікоў бізнесу, якія маюць агульныя каштоўнасці і прайшлі акрэдытацыю ў АВВА.

Інтэграцыя
Стварэнне/выбар бізнес-сэрвісаў або партнёраў, узычэнне доступу сябрам АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія садзейнічаюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.
Дзейнасць Асацыяцыі непасрэдна падтрымліваюць Нацыянальны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская, Еўракамісія, улады і пазаўрадавыя арганізацыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нямеччыны і ЗША.





Нашыя форумы і канферэнцыі
Нашыя семінары
Далучайцеся да беларускай бізнес-супольнасці за мяжой, каб мець доступ да нашых праграм і падзей
Каманда ABBA

Яўген Буры
Прэзідэнт ABBA

Марына Гірын
Віцэ-прэзідэнтка АВВА

Алесь Аляхновіч
Віцэ-прэзідэнт ABBA, прадстаўнік Асацыяцыі ў ЗША

Серж Наўродскі
Віцэ-прэзідэнт ABBA, прадстаўнік Асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі

Аляксандра Беланогава
Праектная менеджарка

Караліна Саўка
Фінансавая менеджарка

Яўген
KYC-спецыяліст
Нашыя дарадцы

Яраслаў Кот
Заснавальнік BelGameDev, былы рэгіянальны каардынатар па Усходняй Еўропе і Азіі Міжнароднай асацыяцыі распрацоўшчыкаў гульняў

Ганна Маціеўская
Бізнес-юрыстка WKB ў Wierciński, Kwieciński, Baehr sp.j.

Ірына Сазановіч
Сябра эканамічнай каманды Святланы Ціханоўскай

Вераніка Ліндарэнка
Сузаснавальніца супольнасці U-Hub (беларускія стартапы, якія пераехалі ў Польшчу), дырэктарка па маркетынгу ў стартапе Pibox.

Павел Лібер
Сузаснавальнік платформы “Голас”

Катажына Кацпэрчык
Дырэктарка Цэнтра міжнароднай супрацы Варшавскай школы эканомікі, былая намесніца міністра замежных спраў Польшчы

Мікалай Мурзянкоў
Генеральны дырэктар Ezrapplication Inc.